У Гомельскім раёне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі. 21.by

У Гомельскім раёне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі

13.01.2017 21:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Facebook

У Гомельскім раёне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося каля 16.30 на 28-м кіламетры аўтадарогі Сасноўка — Бабовічы — Абакумы. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, кіроўца аўтамабіля "Фольксваген-Гольф", які ехаў у накірунку Гомеля, апынуўся на паласе сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам. Загінулі кіроўца і два пасажыры легкавіка. Кіроўцу мікрааўтобуса шпіталізавалі.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група УСК па Гомельскай вобласці. У сувязі з гэтым на ўчастку аўтадарогі ад Шарпілаўкі да Старых Дзятлавічаў прыблізна да поўначы закрыты рух аўтатранспарту.

Як стала вядома, распачатая крымінальная справа. Артыкул — парушэнне правілаў дарожнага руху, якое стала прычынай па неасцярожнасці смерці двух і больш асобаў (ч. 3 арт. 317 КК).

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Facebook У Гомельскім раёне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося каля 16.30 на 28-м кіламетры аўтадарогі Сасноўка — Бабовічы — Абакумы. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика