18-гадовы "цімуравец" з нажом патрабаваў грошы ад пенсіянеркі
18.01.2017 12:18
—
Разное
|
У вёсцы Ваўковічы Навагрудскага раёна 18-гадовы жыхар райцэнтра напаў з нажом на пажылую жанчыну, паведамляе прэс-служба Юнак быў знаёмы з жанчынай яшчэ некалькі гадоў таму. Перыядычна ён дапамагаў 84-гадовай пенсіянерцы па гаспадарцы, за што атрымоўваў ад яе пэўную суму грошай. Хлопец сірата, ён не характарызаваўся добрымі паводзінамі і ў выніку трапіў у спецыялізаваную ўстанову. Калі хлопцу споўнілася 18 гадоў, яго выпусцілі з гэтай установы, і ён вярнуўся ў Навагрудак. Хлопцу далі жыллё, аднак на працу ён не ўладкаваўся і нідзе не вучыўся. Каб здабыць грошы, ён зноў звярнуўся да знаёмай пенсіянеркі. Жанчына давала грошы свайму памочніку. Аднак у яго пастаянна раслі запыты — як кажуць у міліцыі, неадпаведна з выкананай працай. 14 студзеня юнак прыйшоў у дом пенсіянеркі і ў прысутнасці суседзяў стаў патрабаваць 300 рублёў. Калі гаспадыня яму адмовіла, то хлопец прыставіў нож да шыі пенсіянеркі. Выгнаць нападніка дапамаглі суседзі, яны ж выклікалі міліцыю. Зламысніка затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу за разбой. Яму пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Ваўковічы Навагрудскага раёна 18-гадовы жыхар райцэнтра напаў з нажом на пажылую жанчыну, паведамляе прэс-служба АУС Гродзенскага аблвыканкама. Юнак быў...
|
|