У Баранавічах скончыў жыццё самагубствам бацька сямі дзяцей
19.01.2017 18:14
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Баранавічах скончыў жыццё самагубствам бацька сямі дзяцей. Перад гэтым бізнесмен прайграў суд, інфармуе сайт Вядома, што дзеці нарадзіліся ў мужчыны ад розных шлюбаў. Трагедыі папярэднічалі фінансавыя праблемы яго кампаніі. Яе сузаснавальнікамі лічыліся дзве жонкі бізнесмена. На працягу першага паўгоддзя 2016-га прайшлі восем праверак кампаніі, з якіх толькі дзве планавыя. Па дапушчаных парушэннях адбыўся суд, які прысудзіў штраф у памеры 7350 рублёў. Тым часам працягваліся праверкі міліцыі і Дэпартамента фінансавых расследаванняў, прычым нібыта па заявах першай жонкі. "Мужа гэтая сітуацыя вельмі падкасіла, — распавядае апошняя жонка. — Ён не мог паверыць, што людзі, якім ён усё жыццё дапамагаў, могуць так жорстка і бесчалавечна з ім абыходзіцца". 14 студзеня бізнесмен скончыў жыццё самагубствам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Баранавічах скончыў жыццё самагубствам бацька сямі дзяцей. Перад гэтым бізнесмен прайграў суд, інфармуе сайт nn.by. Вядома, што дзеці...
|
|