Воблачнае з праясненнямі надвор'е будзе 24 студзеня ў Беларусі. Пра гэта БЕЛТА інфармуе са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У асобных раёнах сіноптыкі абяцаюць невялікія ападкі — пераважна мокры снег. Таксама чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходнім 4-9 метраў за секунду, па поўначы магчымыя парывы да 12 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад нуля да 6 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -2 да +3 градусаў.
Фота: БЕЛТА Воблачнае з праясненнямі надвор'е будзе 24 студзеня ў Беларусі. Пра гэта БЕЛТА інфармуе са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі,...