23 студзеня ў Мінску на вуліцы Ціміразева на жанчыну-пешахода зваліўся светлафор. Пра гэта "Мінск-Навінам" распавялі ў ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы.
Здарэнне адбылося каля дзявятай гадзіны раніцы. Кіроўца "Форда" ехаў па вуліцы Ціміразева з боку праспекта Машэрава. На скрыжаванні з вуліцай Ігнаценкі ён пачаў рабіць разварот. І ў гэты час насустрач яму з боку вуліцы Арлоўскай рухаўся "Лексус". Сыходзячы ад сутыкнення, кіроўца "Лексуса" наехаў на светлафор, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько.
Знесены светлафор паваліўся на 62-гадовую жанчыну. Яе з месца здарэння забрала хуткая. Кіроўцы аўтамабіляў пры сутыкненні не пацярпелі.
Фота: ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска 23 студзеня ў Мінску на вуліцы Ціміразева на жанчыну-пешахода зваліўся светлафор. Пра гэта "Мінск-Навінам" распавялі ў ДАІ...