Жыхар Бабруйску абгарэў, калі тушыў пажар у гаражы
24.01.2017 12:16
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by Увечары 23 студзеня каля 19.30 бабруйскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаражна-будаўнічым кааператыве на вуліцы Коўзана, паведамляе На месцы здарэння работнікі МНС пабачылі, што з гаража ідзе дым. Гаспадар яшчэ да прыезду ратавальнікаў патушыў полымя. Праўда, пры тушэнні пажару ён пацярпеў. Мужчыну давялося шпіталізаваць, папярэдні дыягназ — "тэрмічны апёк полымем 1-3-й ступені твара, рук і ног 30% цела". У самім гаражы агонь пашкодзіў бампер і лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля, а таксама абшыўку гаража. Паводле папярэдніх звестак, пажар здарыўся з-за фіранкі, якая загарэлася ад металічнай печкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 23 студзеня каля 19.30 бабруйскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаражна-будаўнічым кааператыве на вуліцы Коўзана,...
|
|