На бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму. 21.by

На бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму

30.01.2017 14:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

На бягучым тыдні тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму. Пра гэта паведамляюць беларускія сіноптыкі.

У аўторак, 31 студзеня, невялікі снег магчымы толькі на поўначы нашай краіны. У начныя гадзіны прагназуецца ад 3 да 9 градусаў марозу, у Гомельскай вобласці — да мінус 14. У дзённыя гадзіны чакаецца ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

У сераду будзе пераважна без ападкаў, невялікі снег магчымы толькі на Віцебшчыне. Уначы будзе 3-9 марозу (пры праясненнях — да мінус 12), удзень — ад 0 да мінус 5 градусаў.

У чацвер, 2 лютага, мокры снег і дождж прагназуюцца толькі ў Брэсцкай вобласці. У начныя гадзіны магчыма ад мінус 3 да мінус 8 (пры праясненнях — да мінус 10 градусаў), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +3 градусаў.

У пятніцу, 3 лютага, кароткачасовы снег прагназуецца ў асобных раёнах. Уначы чакаецца ад мінус 1 да мінус 7 градусаў (пры праясненнях — да мінус 9), удзень — ад мінус 5 да плюс 2 градусаў.

Што да выхадных дзён, то ў начныя гадзіны чакаецца ад 0 да мінус 7 градусаў (пры праясненнях — ад -8 да -12 градусаў), у дзённыя гадзіны — ад мінус 6 да плюс 1 градуса.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА На бягучым тыдні тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму. Пра гэта паведамляюць беларускія сіноптыкі. У аўторак, 31 студзеня,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика