У Брэсце судзяць пенсіянера, які зарэзаў хлопца ў вясковай краме. 21.by

У Брэсце судзяць пенсіянера, які зарэзаў хлопца ў вясковай краме

30.01.2017 20:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: zhzh.info

Брэсцкі абласны суд пачаў 30 студзеня разглядаць крымінальную справу пра забойства пенсіянерам маладога чалавека пры абцяжарвальных абставінах. Як распавяла БЕЛТА памочнік старшыні суда Марына Скалковіч, падсудным з'яўляецца 64-гадовы жыхар Кобрынскага раёна. Яго вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве і забойстве з хуліганскіх меркаванняў.

Здарэнне адбылося 6 жніўня 2016 года ў краме ў вёсцы Грушава Кобрынскага раёна. П'яны пенсіянер стаў пагражаць кампаніі маладых людзей — двум хлопцам і дзвюм дзяўчатам. Ён размахваў перад імі турыстычным нажом. Дзяўаты спалохаліся і выскачылі з крамы. Адзін з хлопцаў адыходзіў ад вяскоўца, але ўпёрся ў халадзільнік. У гэты момант пенсіянер ударыў яго нажом. Ад раны 22-гадовы жыхар Жабінкі памёр на месцы. Па словах відавочцаў, ніхто з кампаніі мужчыну не правакаваў, знаёмыя з ім маладыя людзі таксама не былі.

Міліцыянты затрымалі пенсіянера дома, дзе ён піў віно і глядзеў тэлевізар. Пры сабе мужчына меў нож, а  на яго вопратцы былі выяўленыя сляды крыві загінулага. Медагляд паказаў у паветры, выдыханым мужчынам, этылавы спірт канцэнтрацыяй 2 праміле.

Цяпер яму пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: zhzh.info Брэсцкі абласны суд пачаў 30 студзеня разглядаць крымінальную справу пра забойства пенсіянерам маладога чалавека пры абцяжарвальных абставінах. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика