ДТЗ адбылося каля 18.30 у мікрараёне Вулька. За рулём аўтобуса быў 30-гадовы брэстаўчанін. Аўтобус урэзаўся ў міліцэйскую "Шкоду", якая спынілася на светлафоры.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі магла стаць адмова тармазоў аўтобуса.
На шчасце, пацярпелых пры здарэнні не было. Аўтамабіль і аўтобус атрымалі механічныя пашкоджанні.
Фота: gaibrest.by У Брэсце рэйсавы аўтобус урэзаўся ў службовы аўтамабіль міліцыі, паведамляе прэс-служба абласной Дзяржаўтаінспекцыі. ДТЗ адбылося каля 18.30 у...