У Жлобіне гарэў металургічны каледж — адзін чалавек загінуў
05.02.2017 19:00
—
Разное
|
Фота: МНС На пажары ў Жлобінскім дзяржаўным металургічным каледжы загінуў чалавек, адзін супрацоўнік уратаваны. Паводле інфармацыі прэс-службы На першым паверсе ў калідоры на падлозе знайшлі супрацоўніка ўстановы, які быў у непрытомным стане. Яго вынеслі на вуліцу і перадалі медыкам хуткай, якія канстатавалі смерць мужчыны. У кабінеце на трэцім паверсе знайшлі яшчэ адну супрацоўніцу, якую змаглі ўратаваць. Праверку па факце здарэння ладзіць Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта. 6 лютага ўстанова будзе працаваць у штатным рэжыме, навучальны працэс не парушаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На пажары ў Жлобінскім дзяржаўным металургічным каледжы загінуў чалавек, адзін супрацоўнік уратаваны. Паводле інфармацыі прэс-службы Гомельскага...
|
|