У студэнта, які напаў у Мінску на абменнік, знайшлі пісталет
06.02.2017 22:46
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: Fotolia Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы аб нападзе 22 студзеня на абменны пункт аднаго з банкаў у Мінску ў Першамайскім раёне. 6 лютага Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", хлопца затрымалі міліцыянеры пры падтрымцы байцоў "Алмазу" каля ВНУ. Высветлілася, што ён рыхтаваўся да злачынства. У якасці выбуховага прыстасавання, якім ён пагражаў працаўніцы абменніка, зламыснік выкарыстаў зараднае ад мабільнага тэлефона. Яна перадала яму амаль 3 тысячы рублёў. Скрадзеныя грошы студэнт раздаў за даўгі ці патраціў на свае патрэбы. Падчас ператрусу ў яго знайшлі пнеўматычны пісталет. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "разбой". Маладому чалавеку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы аб нападзе 22 студзеня на абменны пункт аднаго з банкаў у Мінску ў Першамайскім раёне. 6 лютага...
|
|