Дваіх мужчын падазраюць у крадзяжы каля 100 акумулятараў. 21.by

Дваіх мужчын падазраюць у крадзяжы каля 100 акумулятараў

08.02.2017 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd-mo.gov.by

Дваіх мужчын падазраюць у крадзяжы каля 100 акумулятараў з сельскагаспадарчай тэхнікі і грузавікоў. За апошнія месяцы яны маглі ўчыніць 25 крадзяжоў.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, былі затрыманыя 31-гадовы жыхар вёскі Сенніца Мінскага раёна і 25-гадовы мінчук. У багажніку іх аўтамабіля знайшлі 8 акумулятараў, якія былі знятыя за паўгадзіны да гэтага ў Дзяржынскім раёне з трох МАЗаў і аўтобуса "Неаплан".

Высветлілася, што раней мужчыны падпрацоўвалі на будоўлях. У канцы мінулага года яны пачалі займацца зборам каляровых металаў. У аднаго з іх ужо ёсць досвед крадзяжоў у прыгарадзе сталіцы акумулятараў, за што ён быў асуджаны. Іншы мае судзімасць за хуліганства.

Асаблівага плану ў зламыснікаў не было. Яны ездзілі на легкавіку і калі бачылі прапаркаваныя грузавікі ці аўтобусы, здымалі акумулятары. Часам за адну паездку яны прывозілі іх 10-14. Крадзяжы здзяйсняліся ў Мінскім, Дзяржынскім, Смалявіцкім, Лагойскім і шэрагу іншых раёнаў Мінскай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by Дваіх мужчын падазраюць у крадзяжы каля 100 акумулятараў з сельскагаспадарчай тэхнікі і грузавікоў. За апошнія месяцы яны маглі ўчыніць 25 крадзяжоў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика