У Мінску перакулілася маршрутка з пасажырамі. 21.by

У Мінску перакулілася маршрутка з пасажырамі

13.02.2017 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: onliner.by

ДТЗ з удзелам маршрутнай таксоўкі адбылося ў Мінску каля 12.50. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргея Зараніка.

Аўтааварырыя адбылася на скрыжаванні вуліцаў Ахоцкай і Несцерава. Кіроўца аўтамабіля "Таёта Прыўс" выязджаў з Ахоцкай і не саступіў дарогу маршрутцы, якая рухалася па галоўнай дарозе. Ад удару маршрутка перакулілася. Паведамляецца, што пасажырам маршруткі дапамагалі выбірацца праз заднія дзверы навакольныя мінакі.

Пры ДТЗ нязначныя траўмы атрымалі дзве жанчыны, ім спатрэбілася дапамога медыкаў. Як дадаў Заранік, па факце ДТЗ ідзе разбіральніцтва.

Паводле папярэдніх звестак, абодва кіроўцы былі цвярозымі. Бачнасць на скрыжаванні была добрай, дарога пачышчаная, усе неабходныя дарожныя знакі ўсталяваныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: onliner.by ДТЗ з удзелам маршрутнай таксоўкі адбылося ў Мінску каля 12.50. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела па агітацыі і прапагандзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика