У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж. 21.by

У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

16.02.2017 16:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж. У пятніцу, 17 лютага, раніцай і ўдзень ападкі пройдуць амаль па ўсёй краіне. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-7 марозу, у дзённыя гадзіны — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

У суботу, 18 лютага, уначы амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца мокры снег і дождж, удзень ападкі магчымыя ў Гомельскай вобласці. Уначы будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — ад -1 да +4 градусаў.

У нядзелю, 19 лютага, у дзённыя гадзіны ападкі чакаюцца практычна па ўсёй краіне. Калі ўначы будзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, дык удзень — ад мінус 1 да плюс 4, інфармуе БЕЛТА.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. У панядзелак на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць мокры снег і дождж. У начныя гадзіны будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, у дзённыя — ад 0 да плюс 6 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж. У пятніцу, 17 лютага, раніцай і ўдзень ападкі пройдуць амаль па ўсёй краіне. Вецер прагназуецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика