У Слуцку мужчына ўдарыў у твар інспектара ДАІ. 21.by

У Слуцку мужчына ўдарыў у твар інспектара ДАІ

21.02.2017 21:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

У Слуцку мужчына ўдарыў у твар інспектара Дзяржаўтаінспекцыі. Здарэнне адбылося ўначы 20 лютага. Інспектары ДПС ДАІ спынілі на Магістральнай вуліцы аўтамабіль "Фольксваген-Шаран". Ім кіраваў 21-гадовы мясцовы жыхар. Высветлілася, што ў яго няма права на кіраванне транспартнымі сродкамі. Маладога чалавека запрасілі для разбіральніцтва ў патрульны аўтамабіль.

У гэты момант 26-гадовы пасажыр легкавіка пачаў прасіць, а пасля і патрабаваць не затрымліваць таварыша і не прыцягваць яго да адказнасці. Ён адкрываў дзверы службовай машыны. Калі ж яму адмовілі, пасажыр стаў паводзіць сябе агрэсіўна. Яго не палохалі папярэджанні пра выкарыстанне ў яго адносінах фізічнай сілы і спецсродкаў. Калі ж маладому чалавеку паспрабавалі скаваць рукі кайданкамі, ён і нанёс удар інспектару.

Зламысніка затрымалі і завезлі з міліцыю, праходзіць праверка. Не выключана, што мужчына будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, інфармуе прэс-служба Упраўлення ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net У Слуцку мужчына ўдарыў у твар інспектара Дзяржаўтаінспекцыі. Здарэнне адбылося ўначы 20 лютага. Інспектары ДПС ДАІ спынілі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика