Траіх пацярпелых ад выбуху ў Скідалі пераводзяць у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр
25.02.2017 18:40
—
Разное
|
Месца здарэння. Фота Следчага камітэта Траіх пацярпелых падчас інцыдэнту на Скідальскім цукровым камбінаце пераводзяць у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр. Пра гэта карэспандэнту Пяць супрацоўніц камбінату сур’ёзна пацярпелі і былі дастаўленыя ў Гродна ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Пазней было прынятае рашэнне перавезці траіх жанчын у Мінск, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр — у гэтых пацыентак апёкі 50% цела і болей, а таксама баратраўмы. Стан усіх пацярпелых цяжкі і медыкі маюць змагацца за іх жыцці. На месцы здарэння працягваюць працаваць спецыялісты па надзвычайных сітуацыях і праваахоўнікі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце службовай нядбайнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт.428 КК). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца здарэння. Фота Следчага камітэта Траіх пацярпелых падчас інцыдэнту на Скідальскім цукровым камбінаце пераводзяць у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр. Пра...
|
|