Стан пацярпелых ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі застаецца цяжкім
26.02.2017 16:00
—
Разное
|
Фота Следчага камітэта з месца здарэння Стан пацярпелых ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі застаецца цяжкім. Траіх пацыентак 25 лютага перавезлі з Гродна ў Мінск у рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтра. Спецыялісты гэтай установы не даюць падрабязных каментароў наконт стану жанчын. Яшчэ дзве пацярпелыя застаюцца ў лякарні ў Гродне, перавозіць у Мінск іх пакуль не плануюць, перадае У ноч на суботу на цукровым камбінаце ў памяшканні ўпаковачнага цэху адбылася ўспышка пылепаветранай сумесі, ад якой пацярпелі супрацоўніцы прадпрыемства. У жанчын моцныя апёкі болей за 50% цела і баратраўмы. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце службовай нядбайнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт.428 КК). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Следчага камітэта з месца здарэння Стан пацярпелых ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі застаецца цяжкім. Траіх пацыентак 25 лютага перавезлі з Гродна...
|
|