Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” абвясціла галадоўку
04.03.2017 19:51
—
Разное
|
![]() Фота: Радыё Свабода Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” у Брэсце прадпрымальніца Наталля Папкова абвясціла галадоўку. 3 сакавіка жанчыну затрымаў участковы міліцыянт, але яна была дастаўленая не ў пастарунак, а ў псіхдыспансер, адкуль яе забралі ў стацыянар. Як паведаміла Котава мяркуе, што ўлады палічылі патрэбным нейтралізаваць яе сястру напярэдадні чарговых пратэстаў. Да заявы Наталлі пра галадоўку яна ставіцца сур’ёзна і мяркуе, што яе сястра не той чалавек, які “проста так гаворыць”. У панядзелак Наталля Папкова павінна будзе прайсці камісію ў псіхіятрычнай лякарні, таму на выходных застанецца ў стацыянары. У пятніцу ў Брэсце таксама затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў, Андрэя Шарэнду — ён знаходзіцца ў пастарунку і застанецца там, прынамсі, да панядзелка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Радыё Свабода Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” у Брэсце прадпрымальніца Наталля Папкова абвясціла галадоўку. 3 сакавіка жанчыну затрымаў... |
|