У Бярозаўскім раёне выратавалі дваіх чалавек, якія праваліліся пад лёд. 21.by

У Бярозаўскім раёне выратавалі дваіх чалавек, якія праваліліся пад лёд

05.03.2017 14:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіву

У Бярозаўскім раёне выратавальнікі двойчы за суткі выязджалі на дапамогу людзям, якія праваліліся пад лёд. Першы інцыдэнт здарыўся пад вечар 4 сакавіка на вадасховішчы Сялец каля аднайменнай вёскі. Група выратавання дастала з вады пенсіянера 1947 года нараджэння, які знаходзіўся ў 350 метрах ад берага. Мужчыну даставілі ў Бярозаўскую раённую лякарню з агульным пераахаладжэннем.

Праз паўгадзіны паступіў яшчэ адзін трывожны званок на лінію МНС — чалавек тануў на возеры Чорным каля вёскі Хрыса. Мужчына праваліўся пад лёд у 300 метрах ад берага. Гэта жыхар Пінска 1970 года нараджэння. Яго паспяхова дасталі з вады і адвезлі ў лякарню.

Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС нагадвае, што выхад на лёд цяпер надзвычай небяспечны. Калі на вадаёме лёд мае шэры, матава-белы або жоўты колер, рызыка праваліцца высокая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву У Бярозаўскім раёне выратавальнікі двойчы за суткі выязджалі на дапамогу людзям, якія праваліліся пад лёд. Першы інцыдэнт здарыўся пад вечар 4...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика