У Добрушскім раёне аўтамабіль са скрадзенай меддзю спынілі толькі спецсродкам
14.03.2017 12:29
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.gomel.by У Добрушскім раёне аўтамабіль са скрадзенай меддзю спынілі толькі спецсродкам. Здарэнне адбылося ўначы 12 сакавіка. У Добрушы, пабачыўшы даішнікаў, кіроўца аўтамабіля "Пежо 307" рэзка звярнуў на іншую вуліцу. Супрацоўнікі ДАІ паехалі за ім, прасілі спыніцца, але невядомы толькі павялічваў хуткасць. Як інфармуе УУС Гомельскага аблвыканкама, пагоня працягнулася ўжо за горадам на трасе "Церахоўка — Добруш". На 25 кіламетры на аўтадарозе быў расцягнуты спецсродак "Ліяна", у выніку ў "Пежо" былі прабітыя ўсе чатыры колы. Кіроўцу ўдалося затрымаць ужо ў лесе, дзе ён спрабаваў схавацца. Высветлілася, што затрыманы — 45-гадовы жыхар Добруша, які працуе ахоўнікам на адным з прадпрыемстваў. У яго аўтамабілі знайшлі медны кабель. Па словах мужчыны, ён баяўся адказнасці, таму спрабаваў уцячы. Кіроўца знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У яго адносінах могуць распачаць крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.gomel.by У Добрушскім раёне аўтамабіль са скрадзенай меддзю спынілі толькі спецсродкам. Здарэнне адбылося ўначы 12 сакавіка. У Добрушы, пабачыўшы даішнікаў,... |
|