У чацвер у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. 21.by

У чацвер у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег

15.03.2017 12:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 16 сакавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пераважна па паўночным захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку на асобных участках дарог — галалёдзіца. 

Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду. Удзень па паўднёвым захадзе чакаюцца парывы ​​ветру да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень прагназуецца +3...+9 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 16 сакавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика