Зранку а 5-й гадзіне 14 сакавіка ляхавіцкіх ратавальнікаў выклікалі на пажар, які адбыўся ў будынку піларамы ў вёсцы Зубялевічы.
Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі, што ўнутры цаглянай пабудовы распаўсюджваўся агонь, перадае прэс-служба ратавальнікаў. У будынку былі 5 дрэваапрацоўчых станкоў і 15 кубаметраў драўлянай прадукцыі.
Ратавальнікам удалося пагасіць пажар. Агонь пашкодзіў дах будынка на плошчы 130 кв.м і адзін дрэваапрацоўчы станок. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Фота: mchs.gov.by Зранку а 5-й гадзіне 14 сакавіка ляхавіцкіх ратавальнікаў выклікалі на пажар, які адбыўся ў будынку піларамы ў вёсцы Зубялевічы. Прыбыўшы на месца...