У Мінску затрымалі кіроўцу, які вербаваў дзяўчат для занятку прастытуцыяй. 21.by

У Мінску затрымалі кіроўцу, які вербаваў дзяўчат для занятку прастытуцыяй

21.03.2017 18:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: AFP

У Мінску затрымалі кіроўцу, які вербаваў дзяўчат для занятку прастытуцыяй. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, даказаныя пяць такіх выпадкаў. 27-гадовы мужчына знаёміўся з дзяўчатамі ў сацсетках, уваходзіў да іх у давер, абяцаў працу з высокім заробкам. Падрабязнасці абяцаў распавесці падчас сустрэчы. Займацца прастытуцыяй дзяўчаты спачатку адмаўляліся, але пасля пагаджаліся. На сайтах інтым-знаёмстваў мінчук змяшчаў анкеты гэтых дзяўчат і вёў перапіску з кліентамі. Ён сам прывозіў завербаваных дзяўчат да кліентаў і забіраў іх, абяцаў не менш за 100 долараў "заробку" ў гадзіну, але 50% гэтай сумы пакідаў сабе за вырашэнне "арганізацыйных пытанняў".

Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоваў для занятку прастытуцыяй" (арт. 171 КК). Мужчыне пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: AFP У Мінску затрымалі кіроўцу, які вербаваў дзяўчат для занятку прастытуцыяй. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, даказаныя пяць такіх выпадкаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика