Удзельнікам “аголенай” акцыі ля Асвенцыма пагражае да 2 гадоў турмы
26.03.2017 18:50
—
Разное
|
Фота: Faktyoswiecim.pl Удзельнікам “аголенай” акцыі, якая прайшла ля ўваходу ў былы канцлагер у Асвенцыме, пагражае да 2 гадоў турмы — за апаганьвання гістарычнага месца і забойства жывёлы. Інцыдэнт здарыўся ў пятніцу, 24 сакавіка. 11 маладых людзей, сярод якіх былі грамадзяне Польшчы, Нямеччыны і Беларусі, прыйшлі да музея ў Асвенцыме. Ля брамы, на якой змешчаны знакаміты надпіс “Праца вызваляе”, маладзёны распрануліся дагала і зарэзалі авечку. Затым яны прыкавалі сябе ланцугамі адзін да аднаго. Пры сабе удзельнікі акцыі мелі плакат з надпісам “Любоў”. Увесь працэс здымаўся на камеру пры дапамозе беспілотніка. Паліцыя затрымала інтэрнацыянальную групу перформераў. Яны патлумачылі, што такім чынам пратэставалі супраць вайны ва Украіне. Маладыя людзі застаюцца ў пастарунку. Апроч зняволення ім пагражаюць штрафы, паведамляе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Faktyoswiecim.pl Удзельнікам “аголенай” акцыі, якая прайшла ля ўваходу ў былы канцлагер у Асвенцыме, пагражае да 2 гадоў турмы — за апаганьвання гістарычнага... |
|