У Баранавічах на праезнай частцы дарогі знайшлі снарад часоў вайны. 21.by

У Баранавічах на праезнай частцы дарогі знайшлі снарад часоў вайны

04.04.2017 11:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС Беларусі

Уначы 4 красавіка, каля 1-й гадзіны, баранавіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на вуліцы Тэльмана знойдзены прадмет, падобны на снарад. Небяспечную знаходку выявілі недалёка ад жылых дамоў.

На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што меркаваны снарад часоў вайны ляжыць на праезнай частцы каля бардзюра. Адлегласць да бліжэйшых будынкаў складала 20-25 м.

Да месца знаходкі была выкліканая група размініравання. Да яе прыезду ратавальнікі разам з даішнікамі ачапілі тэрыторыю. Эвакуацыя жыхароў не праводзілася. Рух транспарту па вуліцы Тэльмана быў абмежаваны.

У 2.19 група размініравання з вайсковай часці выявіла, што знаходкай стаў артылерыйскі снарад 76 мм. Яны забралі боепрыпас для знішчэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Беларусі Уначы 4 красавіка, каля 1-й гадзіны, баранавіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на вуліцы Тэльмана знойдзены прадмет, падобны на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика