26-гадовы магілёвец жорстка збіў 4-гадовую дзяўчынку
04.04.2017 14:56
—
Разное
|
Фота: v-kurse.ru Упраўленне Зранку 31 сакавіка чатырохгадовую дзяўчынку ў непрытомным стане з цялеснымі пашкоджаннямі знайшлі лекары брыгады хуткай меддапамогі. Брыгаду выклікалі ў вёску Амховая-1 Магілёўскага раёна. Медыкі выклікалі на месца здарэння следча-аператыўную групу. Паводле папярэдніх звестак следства, 26-гадовы мужчына, раней судзімы, збіў дачку сваёй сужыцелькі. Потым мужчына пайшоў з дому, пакінуўшы дзяўчынку адну. Калі ён вярнуўся, то знайшоў дзіця ў непрытомным стане. Маці дзяўчынкі ў гэты час знаходзілася на працы. Мужчыну выставілі абвінавачанне ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да заведама малалетняй. Яго ўзялі пад варту. Следства праводзіць агляды, допыты і іншыя следчыя дзеянні. З дому абвінавачанага забралі рэчавыя доказы і накіравалі іх на экспертызу. Меддапамогу дзяўчынцы аказваюць дактары Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: v-kurse.ru Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пачало крымінальную справу на 26-гадовага жыхара Магілёўскага раёна. Яго падазраюць у...
|
|