Беларускія грамадзяне не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме
09.04.2017 15:17
—
Разное
|
![]() Фота: REUTERS Беларускія грамадзяне не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме. Такую удакладненую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства замежных справаў у сваім Тэрарыстычная атака адбылася ў шведскай сталіцы ў пятніцу, 7 красавіка. Невядомы на скрадзеным грузавіку заехаў у натоўп людзей, пасля чаго ўрэзаўся ў будынак гандлёвага цэнтра. Машына загарэлася. Загінулі 4 чалавекі, яшчэ 15 — пацярпелі. 9 параненых у цяжкім стане. Паліцыя затрымала дваіх падазраваныў у арганізацыі гэтага тэракту. Адзін з іх — 39-гадовы выхадзец з Узбекістана, прыхільнік тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”. Тэракты з выкарыстаннем грузавікоў сталі распаўсюджанымі ў Еўропе — падобныя ж здарэнні адбываліся ў Францыі і ў Нямеччыне. Ва ўсіх выпадках да нападаў спрычыніліся ісламісты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: REUTERS Беларускія грамадзяне не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме. Такую удакладненую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства замежных справаў у сваім... |
|