У Гомелі двухгадовы хлопчык задыхнуўся паветраным шарыкам
10.04.2017 15:39
—
Разное
|
![]() Фота: wikiHow Увечары 7 красавіка ў адной з гомельскіх сем'яў адбылася трагедыя, піша са словаў старшага памочніка пракурора Гомеля Уладзіміра Такарэўскага. Старэйшая дачка прынесла са школы паветраны шарык і гулялася з ім. 11-гадовая дзяўчынка спрабавала надзьмуць яго, але беспаспяхова. Тады сярэдняя дачка, якой чатыры гады, панесла шарык у ванны пакой і стала наліваць у яго ваду. Маці вырашыла спыніць дзіцячыя гульні з шарыкам, забрала яго і выліла ваду. Аднак у гэты момант шарык з яе рук яго выхапіў малодшы сын. Двухгадовы хлопчык пабег у пакой і стаў скакаць на ложку. Калі ў пакой зайшла маці, ён на ўдыху праглынуў шарык. Пакуль старэйшая дачка выклікала хуткую, жанчына спрабавала сама дапамагчы сыну. Медыкі таксама стараліся выратаваць хлопчыка, аднак іх дзеянні скончыліся беспаспяховы. Хлопчык памёр у машыне хуткай дапамогі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: wikiHow Увечары 7 красавіка ў адной з гомельскіх сем'яў адбылася трагедыя, піша "Гомельская праўда" са словаў старшага памочніка пракурора Гомеля Уладзіміра... |
|