На МКАД загінуў матацыкліст. 21.by

На МКАД загінуў матацыкліст

11.04.2017 07:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: abw.by

На МКАД загінуў матацыкліст. Трагічнае здарэнне адбылося 10 красавіка каля 21.40 на знешнім коле ў накірунку вуліцы Шаранговіча. Паводле папярэдняй інфармацыі, 34-гадовы матацыкліст і легкавы аўтамабіль рухаліся па другой паласе. Пасля адначасова яны вырашылі перабудавацца на трэцюю. Мяркуецца, што матацыкліст запанікаваў, пачаў тармазіць і не саўладаў з кіраваннем. Адбылося сутыкненне матацыкла з “адбойнікам”. Мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, ён памёр на месцы здарэння.

Адзначаецца, што легкавік, другі ўдзельнік ДТЗ, з месца здарэння з’ехаў. Ні яго нумар, ні марка пакуль невядомыя, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алена Волчак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: abw.by На МКАД загінуў матацыкліст. Трагічнае здарэнне адбылося 10 красавіка каля 21.40 на знешнім коле ў накірунку вуліцы Шаранговіча. Паводле папярэдняй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика