Траіх мужчын затрымалі, калі яны спрабавалі ўтапіць у возеры скрадзеную машыну
14.04.2017 06:10
—
Разное
|
![]() Фота: ria.ru Траіх мужчын затрымалі, калі яны спрабавалі ўтапіць у возеры скрадзены ў Мінску аўтамабіль. афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная, уначы зламыснікі ў адным з двароў разбілі бакавое шкло ў прыпаркаваным легкавіку “Жыгулі”, але ў ім не было акамулятара. Тады мужчыны паспрабавалі ўскрыць “Таўрыю”, але ў іх гэта не атрымалася. А вось у прыпаркаваны “ВАЗ 21063”, які не быў абсталяваны сігналізацыяй, яны патрапілі і змаглі завесці машыну. На ёй паехалі ў Пухавіцкі раён, дзе абрабавалі лецішча, забралі тэлевізар, алкаголь, адзенне, музычны цэнтр, карціну. Частку гэтых рэчаў мужчыны прадалі ў Слуцкім раёне. Калі зламыснікі вярталіся, легкавік зламаўся, і яны вырашылі яго ўтапіць у возеры. У гэты момант іх і затрымалі міліцыянеры. У адносінах мужчын (а ім 19,25 і 35 гадоў) распачатыя крымінальныя справы. Раней яны ўжо мелі праблемы з законам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru Траіх мужчын затрымалі, калі яны спрабавалі ўтапіць у возеры скрадзены ў Мінску аўтамабіль. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС...
|
|