У Віцебску затрымалі мужчыну, які падазраецца ў забойстве былой жонкі
14.04.2017 14:36
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Віцебску затрымалі мужчыну, які падазраецца ў забойстве былой жонкі. Мяркуецца, што ўвечары 13 красавіка недалёка ад дома ён дачакаўся яе і нанёс пяць удараў нажом, ад гэтых раненняў жанчына памерла на месцы. З месца здарэння зламыснік уцёк. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, 47-гадовага мужчыну затрымалі раніцай наступнага дня на тэрыторыі Віцебскага раёна. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “забойства” (ч. 1 арт. 139 КК). Прызначана судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца матывы ўчынення злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Віцебску затрымалі мужчыну, які падазраецца ў забойстве былой жонкі. Мяркуецца, што ўвечары 13 красавіка недалёка ад дома ён... |
|