У Віцебску міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся з маршруткай (відэа). 21.by

У Віцебску міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся з маршруткай (відэа)

16.04.2017 13:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: "Народныя навіны Віцебска"

У Віцебску міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся з маршруткай.  Гэта адбылося 15 красавіка ў 18.45. Здарэнне трапіла на камеру відэаназірання, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.  Машыны сутыкнуліся на скрыжаванні вуліц Чкалава і Воінаў-інтэрнацыяналістаў, у выніку чаго маршрутка перакулілася, сярод пасажыраў былі дзеці.

Патрульнае аўто ехала па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў з боку касцёла і на перакрыжаванні з вуліцай Чкалава ўрэзалася ў маршрутнае таксі №17, якое накіроўвалася ў бок Маскоўскага праспекта. Мікрааўтобус, у выніку ўдару міліцэйскім УАЗам, перакуліўся на бок.

У маршрутцы пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі.

Усяго ў маршрутцы, паводле інфармацыі МНС, ехала 7 пасажыраў і кіроўца, сярод іх — двое дзяцей. Усіх пасажыраў мікрааўтобуса даставілі ў лякарню, дакладна вядома, што кіроўца маршрутнага таксі і пасажыры аўтамабіля УАЗ не пацярпелі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: "Народныя навіны Віцебска" У Віцебску міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся з маршруткай.  Гэта адбылося 15 красавіка ў 18.45. Здарэнне трапіла на камеру відэаназірання,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика