У Кобрыне бяспраўніца збіла на тратуары 15-гадовую дзяўчынку
18.04.2017 11:36
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by Трагічная аварыя адбылася ўвечары 17 красавіка ў Кобрыне, піша сайт 21-гадовая мясцовая жыхарка на аўтамабілі "Хёндай-Салярыс" зладзіла для сяброў з Расіі экскурсію па горадзе. Каля 20-й гадзіны яна ехала па вуліцы Леніна ў напрамку вуліцы Пушкіна. Пры павароце направа, на вуліцу Савецкую, яна не справілася з кіраваннем. Ад гэтага аўтамабіль вылецеў спярша на паласу сустрэчнага руху, а потым — на пешаходны тратуар па ходзе руху аўтамабіля. Там машына наехала на 15-гадовую дзяўчыну, літаральна прыціснуўшы яе да бетоннай клумбы. Пры гэтым кіроўца таксама збіла светлафор і дарожны знак. Збітая дзяўчына атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне Кобрынскай цэнтральнай раённай лякарні. Падчас парверкі выявілася, што жанчына не мае правоў кіравання транспартам, а аўтамабіль належыць сяброўцы, якая прыехала з Расіі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Трагічная аварыя адбылася ўвечары 17 красавіка ў Кобрыне, піша сайт gaibrest.by. 21-гадовая мясцовая жыхарка на аўтамабілі "Хёндай-Салярыс" зладзіла для...
|
|