Жыхар Талачынскага раёна з рэўнасці зарэзаў госця

18.04.2017 11:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: bagnet.org

Трагедыя разыгралася ў вёсцы Забалацце Талачынскага раёна Віцебшчыны. Як піша сайт Міністэрства ўнутраных спраў, 17 красавіка ў 16.25 у адным з дамоў гэтай вёскі быў знойдзены труп 36-гадовага жыхара Маладзечна. У мужчыны было нажавое раненне грудной клеткі.

Папярэдне праваахоўнікі выявілі, што забіў яго мясцовы 34-гадовы жыхар падчас сваркі. А канфлікт у мужчын узнік з рэўнасці.  

Падазраванага затрымалі падчас уведзенага ў дзеянне плана "Сірэна".

Дарэчы, і ахвяра, і зламыснік — непрацуючыя. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: bagnet.org Трагедыя разыгралася ў вёсцы Забалацце Талачынскага раёна Віцебшчыны. Як піша сайт Міністэрства ўнутраных спраў, 17 красавіка ў 16.25 у адным з дамоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика