Прадавачкі ў Барысаве паклалі на асфальт злодзея, які скраў гарэлку. 21.by

Прадавачкі ў Барысаве паклалі на асфальт злодзея, які скраў гарэлку

20.04.2017 19:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з відэароліка

Прадавачкі адной з барысаўскіх крамаў не проста здолелі затрымаць злодзея, але яшчэ і паклалі яго на асфальт. 

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся на Вялікдзень. 40-гадовы нецвярозы мужчына зайшоў у краму, каб "дагнацца". Расплочвацца за тавар ён не збіраўся, і адразу засунуў пляшку гарэлкі ў рукаво курткі. 

Мужчына паспрабаваў праскочыць праз касірак. Але тыя заўважылі крадзеж і пабеглі за ім. Жанчыны схапілі зламысніка за вопратку і паваліл на асфальт. 

У выніку зламыснік трапіў у міліцыю, а спіртное вярнулі на прылавак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэароліка Прадавачкі адной з барысаўскіх крамаў не проста здолелі затрымаць злодзея, але яшчэ і паклалі яго на асфальт.  Як паведамляе прэс-служба УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика