У польскіх лякарнях застаецца 5 беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Лоддзю
26.04.2017 06:10
—
Разное
|
Фота: PAP У польскіх лякарнях застаюцца пяцёра беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Лоддзю. Як паведамляе Інцыдэнт адбыўся сёння ў 3.30 на трасе А2 у кірунку Варшавы, непадалёк ад мясцовасці Завады. Аўтобус маркі EOS з невядомых прычынаў з’ехаў на абочыну, а затым зваліўся ў роў. 49-гадовы кіроўца аўтобуса паведаміў, што перад аварыяй чуў падазроны гук, які мог сведчыць пра няспраўнасці ў транспартным сродку. У аўтобусе было 43 чалавекі. 20 з іх пацярпелі і былі дастаўленыя ў лякарні Лодзі і Варшавы з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Большасць з іх былі выпісаныя і іх павезлі дадому іншым аўтобусам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: PAP У польскіх лякарнях застаюцца пяцёра беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Лоддзю. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал “Беларусь 1”, мясцовыя ўлады...
|
|