Магілёўца абвінаваціліка ў забойстве малалетняга сына
29.04.2017 13:30
—
Разное
|
Фота: СК Упраўленне Здарэнне адбылося 30 лістапада 2016 года. Увечары ў магілёўскую міліцыю звярнуўся 22-гадовы мужчына, які паведаміў пра гібель свайго сына. Следча-аператыўная група правяла агляд кватэры, дзе жыла сям'я. Падчас агляду знойдзена цела гадавалага дзіцяці. Згодна з высновамі экспертаў, смерць хлопчыка была гвалтоўнай і наступіла ад траўматычнага шоку. Падчас расследавання выявілася, што бацька дзіцяці на працягу тыдня сістэматычна збіваў свайго сына, у тым ліку па жыццёва важных органах. Следчыя праверылі паказанні на месцы з удзелам абвінавачанага, правялі дзясяткі судовых экспертыз, сабралі доказную базу вінаватасці падследнага. Паводле высноваў псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, абвінавачаны на момант злачынства не пакутаваў на псіхічныя разлады (захворванні), мог у поўнай меры ўсведамляць характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Магілёвец застаецца пад вартай. Яго жонку прызналі недатычнай да здзейсненага злачынства. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: СК Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці абвінаваціла маладога магілёўца ў забойстве заведама малалетняга, які знаходзіцца ў... |
|