На пажары ў Шуміліне выратавалі трох чалавек, у тым ліку 6-гадовае дзіця
02.05.2017 12:10
—
Разное
|
Фота: МНС Трох чалавек выратавалі Паведамленне пра надзвычайную сітуацыю ратавальнікі атрымалі каля 12-й гадзіны дня. На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што гарыць калідор пакоя, а першы паверх задымлены. З інтэрната работнікі МНС выратавалі пенсіянерку і 6-гадовае дзіця з маці. Лекары "хуткай" агледзелі іх і вырашылі, што шпіталізацыя ім не патрэбная. 60-гадовая гаспадыня пакоя, дзе адбыўся пажар, на момант яго ўзнікнення была ў ванным пакоі. Яна пакінула месца пажару самастойна, пры здарэнні не пацярпела. З інтэрната эвакуявалі 35 чалавек, у іх ліку — 13 дзяцей. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. Агонь знішчыў маёмасць у калідоры, пашкодзіў уваходныя дзверы. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала кароткае замыканне электраправодкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Трох чалавек выратавалі супрацоўнікі МНС на пажары, які адбыўся 1 траўня ў пяціпавярховым інтэрнаце ў гарадскім пасёлку Шуміліна Віцебскай вобласці. ...
|
|