Два міліцыянты пацярпелі пры затрыманні небяспечнага рэцыдывіста ў Мазыры. 21.by

Два міліцыянты пацярпелі пры затрыманні небяспечнага рэцыдывіста ў Мазыры

02.05.2017 15:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: tvc.ru

У Мазыры супрацоўнікі АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама і 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі небяспечнага рэцыдывіста. Як удакладняе прэс-служба гомельскай міліцыі, ён быў абвешчаны ў вышук па падазрэнні ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў.

30-гадовы мужчына ўжо меў судзімасці за асабліва цяжкія злачынствы, разбоі і рабаванні. У мясцовым крымінальным асяроддзі ён быў вядомы як беспрынцыповы, дзёрзкі і грубы чалавек. 

Зламысніка затрымлівалі ў прыватным сектары горада, дзе было мала людзей. Тры міліцыянты наблізіліся да яго і нават паспелі начапіць кайданкі на адну руку зламысніка. Аднак нечакана ён выхапіў самаробны нож і параніў аднаго з амапаўцаў. Потым мужчына стаў размахваць нажом, не падпускаючы да сябе міліцыянтаў. 

Паведамляецца, што адзін з амапаўцаў прыняў чарговы ўдар на сябе, закрыўшы сваіх таварышаў. Рэцыдывіста абяззброілі і закавалі ў кайданкі. 

Толькі пасля гэтага міліцыянты выклікалі хуткую, якая дыягнаставала ў іх пранікальныя раненні з пашкоджаннем унутраных органаў.

Адзначаецца, што дзякуючы аператыўнасці калег і намаганням лекараў цяпер здароўю міліцыянтаў нічога не пагражае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tvc.ru У Мазыры супрацоўнікі АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама і 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі небяспечнага рэцыдывіста. Як удакладняе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика