У Маладзечне два падлеткі спрабавалі выкінуць аднакурсніка з акна. 21.by

У Маладзечне два падлеткі спрабавалі выкінуць аднакурсніка з акна

04.05.2017 20:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з сацсетак

У адным з каледжаў Маладзечна два 17-гадовыя падлеткі жорстка здзекаваліся з 16-гадовага аднакурсніка, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Спярша яны проста абражалі хлопца, а потым схапілі яго і пацягнулі да акна. Узяўшы ахвяру за ногі, хлопцы высунулі аднакурсніка ў акно ўніз галавой з другоа паверху і пагражалі скінуць. Крыкі пра дапамогу прыцягнулі ўвагу іншых сакурснікаў, якія спынілі здзек.

Пра здарэнне паведамілі ў міліцыю. На маладых людзей пачалі крымінальную справу за хуліганства, учыненае групай асобаў. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Самі хлопцы заявілі, што хацелі пажартаваць.

Выявілася, што абодва падазраваныя стаяць на уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Акрамя таго, адзін з іх з'яўляецца абвінавачаным у крадзяжы ровара, які ён учыніў каля месяца таму. На час следства хлопцу яму прызначылі хатні арышт. Аднак цяпер яму пагражае арышт рэальны. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з сацсетак У адным з каледжаў Маладзечна два 17-гадовыя падлеткі жорстка здзекаваліся з 16-гадовага аднакурсніка, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика