У Віцебску гарэў завод, урачыста адкрыты за чатыры дні да пажару. 21.by

У Віцебску гарэў завод, урачыста адкрыты за чатыры дні да пажару

16.05.2017 12:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

15 траўня на нядаўна адкрытым у Віцебску заводзе міжнароднага холдынгу "Мадэрн-Экспа" адбыўся пажар, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Каля 17-й гадзіны загарэўся фасад будынка ТАА "Мадэрн-Экспа". Падрабязнасці здарэння не паведамляюцца. Віцебскія ратавальнікі адзначылі толькі, што напярэдадні пажару там праводзіліся зварачныя работы.

Сам завод па вытворчасці гандлёвага абсталявання быў урачыста адкрыты 11 траўня падчас VI Міжнароднага эканамічнага форуму "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы". Адзначаецца, што на ўрачыстасцях прысутнічалі кіраўніцтва вобласці і горада, а таксама прадстаўнікі замежных дэлегацый, амбасадаў, прадпрыемстваў — удзельнікі форуму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС 15 траўня на нядаўна адкрытым у Віцебску заводзе міжнароднага холдынгу "Мадэрн-Экспа" адбыўся пажар, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Каля 17-й гадзіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика