У Мінску наркаман бегаў голым па вуліцы і прапаноўваў сэкс міліцыянерам
16.05.2017 18:20
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Мінску наркаман бегаў голым па вуліцы і прапаноўваў сэкс міліцыянерам. Здарэнне адбылося 17 сакавіка, а ў траўні справу перадалі ў суд, піша Мужчына, якога чакае суд, 1981 года нараджэння. З 15 гадоў ён ужываў гашыш, гераін і іншыя наркотыкі. Міліцыянерам мінчук сказаў, што ў 2015 годзе ад іх адмовіўся, але ў сакавіку сёлета не вытрымаў і ужыў псіхатропы — наркотык, які вядомы пад назвай “хуткасць”. Крымінальную справу ў адносінах мужчыны распачалі за хуліганства. Ён не затрыманы, знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд, жыве з бацькамі, нідзе не працуе, знаходзіцца на ўліку ў наркадыспансеры. Ужо прайшла экспертыза, мінчука прызналі адэкватным. Раней яго судзілі за рабаванні, але тыя судзімасці ўжо пагашаныя і знятыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Мінску наркаман бегаў голым па вуліцы і прапаноўваў сэкс міліцыянерам. Здарэнне адбылося 17 сакавіка, а ў траўні справу перадалі ў суд,... |
|