Аўтобус з Брэста прыехаў на мяжу з Украінай з трупам пад дном
18.05.2017 13:44
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота памежнага камітэта. Аўтобус з Брэста прыехаў на мяжу з Украінай з… трупам пад дном. Здарэнне адбылося ўначы 18 траўня. Аўтобус ехаў у Ковель. Цела загінулага мужчыны ў раёне задняга кола заўважылі ў пункце пропуску “Макраны” падчас праходжання пашпартнага кантролю. Гэта стала поўнай нечаканасцю для пасажыраў і кіроўцы, піша сайт На месца былі выкліканы крыміналісты, даішнікі, следчыя. Высветлілася, што загінулы — 40-гадовы жыхар Макранаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус наехаў на мужчыну ў 500 метрах ад памежнага пераходу. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаць судова-медыцынскую экспертызу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота памежнага камітэта. Аўтобус з Брэста прыехаў на мяжу з Украінай з… трупам пад дном. Здарэнне адбылося ўначы 18 траўня. Аўтобус ехаў у Ковель.... |
|