У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. 21.by

У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

25.05.2017 20:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Раніцай і ўдзень у пятніцу, 26 траўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы ападкі магчымыя пераважна на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, 3-8 метраў за секунду (падчас навальніц з парывамі да 14 метраў).

У начныя гадзіны чакаецца ад +6 да +12 градусаў (у Мінску — 9-11 градусаў са знакам плюс), удзень будзе ад 17 да 23 градусаў цяпла (у сталіцы — 15-17 градусаў вышэй за нуль), інфармуе БЕЛТА.

Што да бліжэйшых выхадных, то ў суботу і нядзелю захаваецца цёплае надвор’е. Дажджы магчымыя толькі месцамі. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе дасягаць +25.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Раніцай і ўдзень у пятніцу, 26 траўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы ападкі магчымыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика