На станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй. 21.by

На станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй

28.05.2017 12:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Скрын з відэа з места інцыдэнту

У Мінску на станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй. Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 27 траўня. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек вёў сябе неадэкватна і гэтым прыцягнуў увагу супрацоўнікаў аховы метрапалітэну. Падчас разбіральніцтва ён аказаў актыўны супраціў і разбіў нос супрацоўніку міліцыі.

Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі ў Твітэры напісаў, што затрыманы малады чалавек быў пад уздзеяннем наркотыкаў і алкаголю. На яго завялі крымінальную справу паводле арт.364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрын з відэа з места інцыдэнту У Мінску на станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй. Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 27 траўня. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика