Беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ у Пермскім краі, — у стане сярэдняй ступені цяжкасці
29.05.2017 12:42
—
Разное
|
![]() Кадр з відэа Двое грамадзян Беларусі, якія пацярпелі 27 мая ў ДТЗ у Пермскім краі Расіі, знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Пра гэта агенцтву распавёў кіраўнік консульскай службы пасольства Беларусі ў Расіі Уладзімір Шорахаў. Да іх ужо выехалі сваякі. Дыпламат кажа, што пацярпелых хутчэй за ўсё выпішуць з лякарні на працягу тыдня. Целы трох загінулых беларусаў бліжэйшым часам даставяць на радзіму рэфрыжэратарамі. Іх сваякам паведамілі пра здарэнне. Як паведамляла , трагічнае здарэнне адбылося ў горадзе Бярэзнікі Пермскай вобласці Расіі 27 траўня. Аўтамабіль Mitsubishi L-200, дзе ехалі пяць беларусаў, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў аўтобус МАЗ. На месцы ДТЗ загінулі кіроўца аўто і два яго пасажыры. Яшчэ два пасажыры атрымалі траўмы. Таксама траўмы атрымалі два пасажыры аўтобуса. Усіх пацярпелых шпіталізавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа Двое грамадзян Беларусі, якія пацярпелі 27 мая ў ДТЗ у Пермскім краі Расіі, знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Пра гэта агенцтву БЕЛТА... |
|