У Гродне з-за ДТЗ быў паралізаваны рух на адным з мастоў (фота)
09.06.2017 15:18
—
Разное
|
![]() Фота: vk.com/grodnogai У Гродне з-за ДТЗ быў паралізаваны рух на адным з мастоў. Як інфармуе ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося а 8-й гадзіне раніцы 9 чэрвеня. Кіроўца “Аўдзі” вёз 9-гадовага сына ў прышкольны лагер. Ён ехаў за “Фордам” і вырашыў перабудавацца ў іншую паласу ды не заўважыў, што легкавік наперадзе спыніўся. Спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, пачаў тармазіць і сыходзіць у бок. У выніку легкавікі сутыкнуліся. Да таго ж “Аўдзі” закрануў маршрутны аўтобус “МАЗ”, у якім ехалі некалькі дзясяткаў пасажыраў. На шчасце ніхто з людзей сур’ёзна не пацярпеў. Праўда, адна з пасажырак паскардзілася на боль у спіне, яна праходзіць абследаванне ў бальніцы. Рух транспарту па Румлёўскім праспекце ў накірунку праспекта Касманаўтаў быў паралізаваны на працягу 20 хвілін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vk.com/grodnogai У Гродне з-за ДТЗ быў паралізаваны рух на адным з мастоў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося а 8-й гадзіне раніцы 9... |
|