У Гомелі загінуў мужчына, які залез на апору ЛЭП
14.06.2017 13:22
—
Разное
|
![]() Фота: energo.by У Гомелі загінуў мужчына, які залез на апору ЛЭП. Ён хацеў выканаць несанкцыянаваныя працы па замене ўводу ў жылы прыватны дом. Як інфармуе “Белэнэрга”, здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня ў прыватным сектары абласнога цэнтра. На апору мужчына падымаўся з дапамогай манцёрскіх лазаў і ахоўнага пояса. Адзначаецца, што ён “наблізіўся на недапушчальную адлегласць да токавядучых частак і трапіў пад уздзеянне электрычнага току”. Медыкі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць пацярпелага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: energo.by У Гомелі загінуў мужчына, які залез на апору ЛЭП. Ён хацеў выканаць несанкцыянаваныя працы па замене ўводу ў жылы прыватны дом. Як інфармуе прэс-служба... |
|