У Мінску сёння чакаюцца навальніцы, град і моцныя залевы. 21.by

У Мінску сёння чакаюцца навальніцы, град і моцныя залевы

20.06.2017 15:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У аўторак, 20 чэрвеня, у Мінску чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — град і моцныя залевы. Надвор’е ў сталіцы сапсуецца пасля 14-й гадзіны. Месцамі будзе шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Як піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, неспрыяльныя ўмовы надвор’я захаваюцца да 23-й гадзіны.

Сёння з 13-й да 20-й гадзіны навальніцы, а месцамі залевы і град магчымыя на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Навальніцы і моцны вецер прагназуюцца ў нашай краіне і ў сераду, 21 чэрвеня. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 9-15 градусаў, у дзённыя гадзіны — 18-23, на поўдні — да 26 цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У аўторак, 20 чэрвеня, у Мінску чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — град і моцныя залевы. Надвор’е ў сталіцы сапсуецца пасля 14-й гадзіны. Месцамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика