Каля беларуска-польскай мяжы памежнікі злавілі рыбакоў з вінтоўкай. 21.by

Каля беларуска-польскай мяжы памежнікі злавілі рыбакоў з вінтоўкай

21.06.2017 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gpk.gov.by

19 чэрвеня брэсцкія пагранічнікі затрымалі за 1,5 км ад беларуска-польскай мяжы бацьку і сына — жыхароў Брэста. Брэстаўчан затрымалі за парушэнне памежнага рэжыму. Мужчыны заявілі, што на рэжымную тэрыторыю прыбылі на рыбную лоўлю, але забыліся дакументы.

У аўтамабілі, на якім прыехалі рыбакі, памежнікі выявілі два пакеты з рыбалоўнымі сеткамі па 45 м кожная, вінтоўку калібра 5,5 мм невядомага ўзору і свежавылаўленую рыбу. А ў зменным абутку яны знайшлі затвор ад вінтоўкі і прыстасаванне для бясшумнай стральбы, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Для разбіральніцтва былі прыцягнутыя міліцыянты Брэсцкага РАУС, а таксама супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Вінтоўка, незаконны ўлоў і рыбалоўныя сеткі канфіскаваныя.

За незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і парушэнне памежнага рэжыму на рыбакоў пачалі адміністрацыйную справу. На 62-гадовага бацьку склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства і аховы рыбных рэсурсаў і водных жывёл. 

Акрамя таго міліцыянты правяраюць, ці няма ў яго дзеяннях крымінальнага злачынства — незаконных дзеянняў у адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by 19 чэрвеня брэсцкія пагранічнікі затрымалі за 1,5 км ад беларуска-польскай мяжы бацьку і сына — жыхароў Брэста. Брэстаўчан затрымалі за парушэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика